Здзі́слаў Юліян Вінні́цкі (; нар. у 1949 г.) — польскі гісторык, юрыст і палітолаг, прафесар, выкладчык Уроцлаўскага ўніверсітэта.

Біяграфія У 1985 годзе абараніў ва Уроцлаўскім універсітэце доктарскую працу ў галіне юрыдычных навук пад назвай «Рэгенцкая рада Польскага Каралеўства і яе органы (1917—1918)» (). У 2003 годзе ў тым жа ўніверсітэце атрымаў габілітацыю за працу «Сучасная беларуская дактрына і гістарыяграфія (на 1989 год) Польшчы і польскасці» (). Спецыялізуецца ў гісторыі палітычнай думкі, гісторыі ідэі, польскай народнай меншасці на Усходзе, гісторыі польскай дзяржавы і права. Апублікаваў вялікую колькасць прац і навуковых артыкулаў, прысвечаных Усходнім Крэсам і Беларусі. 19 снежня 2014 года прызначаны прафесарам грамадскіх навукPostanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 19 grudnia 2014 r. nr 115-16-14 w sprawie nadania tytułu profesora (M.P. z 2015 r. poz. 61 ) .

Цяпер з'яўляецца намеснікам дырэктара Інстытута міжнародных даследаванняў Уроцлаўскага ўніверсітэта і дырэктарам Інстытута ўсходазнаўства.

Выбраныя публікацыі Szkice i obrazki zaniemeńskie, «Wspólnota Polska», Уроцлаў, 1999. Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości, Інстытут міжнародных даследаванняў Уроцлаўскага Універсітэта, «Arboretum», Уроцлаў, 2003. Szkice kojdanowskie: Kojdanowsko-Polski Region Narodowościowy w BSSR: uwagi o genezie oraz przesłankach funkcjonowania, stan badań problematyki, выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005. W Mińsku Litewskim mieście dawnej Rzeczypospolitej, Выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005 (выданне другое, змененае і выпраўленае)

Спасылкі Профіль на старонцы Інстытуту міжнародных стасункаў Уроцлаўскага ўніверсітэта Пошук публікацый у каталогу Нацыянальнай Бібліятэкі Профіль у каталогу асоб навукі сайту nauka-polska.pl

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы