Антоні Яўхім Аскерка (? — пасля 1792) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Харунжы пяцігорскі, староста багрымавіцкі (з 1760), пасол Чатырохгадовага Сойма.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа», сын Рафала Алойзы і Анэлі з Паўшаў. Меў брата Яна Мікалая, разам з якім навучаўся ў Варшаве.
У 1760 годзе атрымаў ад бацькі Багрымавіцкае староства ў Мазырскім павеце. У 1762 і 1790 гадах быў дэпутатам Літоўскага Трыбунала, абіраўся паслом на соймы 1776 і 1786 гадоў ад Мазырскага павета. У 1764 годзе як прыхільнік «фаміліі» падтрымліваў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у 1768 годзе стаў харунжым пяцігорскім.
У 1787 годзе ўдзельнічаў у канфлікце паміж Аскеркамі і Яленскімі за ўплыў у Мазырскім павеце. У 1790 годзе быў абраны паслом на другую кадэнцыю Чатырохгадовага сойма. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. У канцы года напісаў ліст да караля, дзе інфармаваў яго, што з прычыны дрэннага здароўя мусіць з’ехаць дадому.
Сям’я У шлюбе з Тэрэзай Еперыяшы меў дачок.
Літаратура
Małgorzata Złomska. Oskierka Antoni Joachim // PSB T. XXIV/3. — Warszawa — Kraków 1979. S. 358.
Антоні Яўхім Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Старосты багрымавіцкія