«Апошні жыхар сталіцы свету» () — польскі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты беларускім рэжысёрам Янушам Гаўрылюком у 2011 годзе. Прысвечаны паселішчу Вершалін на Падляшшы, пабудаваным прыхільнікамі культу Альяша Клімовіча.
Сюжэт Ці ёсць нехта, хто не чуў гісторыі Вершаліна? Аб прароку Ільі — сялянскім святым, да якога цягнуліся натоўпы пілігрымаў з Гродзеншчыны, Падляшша, Палесся і Падолля? Месіі, які будаваў Новы Іерусалім пасярод Кнышынскай пушчы? Гэтай тэме прысвяцілі некалькі фільмаў і тэатральных п’ес. Быў час, калі людзі мастацтва ехалі туды, каб пазнаёміцца з феноменам грыбоўскай секты. Цяпер, калі мінула амаль 70 гадоў, там як у раю, якога нецярпліва чакалі паслядоўнікі прарока Ільі. Застаўся толькі Адам у вобразе Барыса, што жыў за 100 метраў ад руінаў Вершаліна.
Здымачная група рэжысёр — Януш Гаўрылюк аператар — Януш Гаўрылюк мантаж — Тыматэуш Каспяровіч
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы