Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын смаленскага кашталяна Яна Далмата-Ісайкоўскага і Яанны Тэадоры з Нарушэвічаў (у другім шлюбе з Янам Агінскім).

Гарадзенскі харунжы.

У 1682 годзе склаў тэстамент, прасіў пахаваць яго ў Індурскім касцёле. У дакуменце былі зроблены запісы на розныя касцёлы Горадні. Жонцы адпісаў маёнтак Кайраны, які яна разам з другім мужам Мікалаем Тарлам прадала ў 1689 годзе.

Сям’я У шлюбе з Аленай Яаннай з Агінскіх, дачкой Яна Агінскага ад першага шлюбу з Ганнай з Сямашкаў. Шлюб паміж быў нетыповы, бо іх бацькі былі жанаты, і паводле кананічнага права іх дзеці лічыліся сваякамі. На такі шлюб патрабаваўся спецыяльны дазвол.

Спасылкі Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Станіслаў Катэгорыя:Харунжыя гарадзенскія