Ян Уладзіслаў Александровіч (; ? — 7 лістапада 1644, Новагародак) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч».

Займаў пасаду гарадзенскага маршалка з 1627 года. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1633Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, Tom LXV — 2013 — Zeszyt 1, s. 167. і 1638 гадах.

Разам з жонкай заснаваў царкву ў гонар Найсвяцейшай Панны ў сваёй маёмасці Стубінец. Фундуш быў запісаны ў тэстаменце Яна Уладзіслава ў 1644 годзе, але не быў выплачаны.

Памёр 7 лістапада 1644 года ў Новагародку, пахаваны ў Гарадзенскім бернардзінскім касцёле.

Сям’я У шлюбе з Хрысцінай з Курчоў (пам. пасля 1666). У сям’і нарадзіліся: Канстанцін, гарадзенскі земскі суддзя; Станіслаў (? — да 1659), у шлюбе з Соф’яй Пачапоўскай; Яўфімія; Апалонія; Марыяна.

Канстанцін падзяліў рухомую маёмасць паміж сёстрамі ў 1664 годзеЦудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011..

Літаратура Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, t. LXV, 2013, z. 1, s. 168. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 268.

Ян Уладзіслаў Катэгорыя:Маршалкі земскія гарадзенскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага