«Партрэт» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Вольгай Дашук на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе.

Сюжэт Незвычайны фільм. У ім мы бачым толькі твары. І яны толькі гавораць, найчасцей даводзячы нас да смеху ці да слёз.

Здымачная група рэжысёр — Вольга Дашук

Кінематаграфічныя адметнасці Форма аповеду, якую ўзяла ў аснову свайго фільма Вольга Дашук, увайшла ў класіку кінематографа, дзякуючы польскаму рэжысёру Кшыштафу Кеслёўскаму. Ягоны фільм «Гаворачыя галовы» выйшаў на экраны пры сацыялістычнай Польшчы — у 1980 годзе. Рознаўзроставым героям яго фільма задаваліся адныя і тыя ж тры пытанні: «Кім Вы з’яўляецеся?», «Што для Вас самае галоўнае?», «Чаго б Вы хацелі?». У фільме Кеслёўскага было 44 героі, колькасць герояў у фільме Вольгі Дашук перавысіла 60.

У інтэрв’ю рэжысёрка адзначала, што натхнялася фільмам польскага класіка, але тым не менш не мела на мэце дакладна скапіраваць яго:

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2017 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Вольгі Дашук