Клапо́ўнік пасяўны, крэс-сала́та (Lepidium sativum) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, мяцёлкападобнае. Корань расліны тонкі. Верхняе лісце простае, суцэльнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае — перыста- або двойчыраздзельнае ці лопасцевае, з чаранкамі. Кветкі белага або ружовага колеру, у гронках. Плод — крылаты стручок. Насенне жаўтавата-бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі і Паўночнае Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), натуралізавалася амаль паўсюднаTaxon: Lepidium sativum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Марозаўстойлівая. Лепш расце на на лёгкіх глебах у вільготных і паўзацененых месцах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Гаспадарчае значэнне Вырошчваецца ў якасці харчовай расліны (прыправа і зеляніна на салату). Багатая на мінеральныя солі, вітаміны, гліказід лепідзін. У насенні маецца да 25 % тлустага алею. Лекавая і меданосная расліна.
Літаратура — С. 96—97.
Спасылкі
Lepidium sativum L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Клапоўнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе