Дзень Ла́чплэсіса () — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленне Латвіі, адзначаецца 11 лістапада. Свята названа ў гонар героя латышскага нацыянальнага эпасу Лачплэсіса, які з’яўляецца ўвасабленнем барацьбы латышскага народа за свабоду роднай зямлі ад іншаземных захопнікаў..

Падчас так званай Бермантыяды ў 1919 годзе Узброеныя сілы Латвіі разграмілі заходнерасійскую добраахвотніцкую армію ў Пардаўгаве (левабярэжжа Заходняй Дзвіны). У гэты дзень быў заснаваны Ваенны ордэн Лачплэсіса.

У часы Латвійскай ССР гэта свята было пад забаронай, але з 1988 года яго зноў пачалі адзначаць. У 1989 годзе было ўстаноўлена, што гэты дзень будзе гістарычнай памятнай датай, а з 1990 года ён стаў Днём памяці загінулых герояў.

Адной з самых вядомых традыцый у Дзень Лачплэсіса з’яўляецца запальванне свечак у Рыжскім замку.

Спасылкі Дзень Лачплэсіса Дзень Лачплэсіса Дзень Лачплэсіса Латвія адзначае Дзень Лачплэсіса Дзень Лачплэсіса

Катэгорыя:Святы Латвіі Катэгорыя:Святы 11 лістапада