Падле́снік еўрапейскі (Sanicula europaea) — кветкавая расліна роду сямейства . Тыпавы від роду.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 (120) см. Сцябло прамое, рабрыстае, пераважна адзіночнае, часам па 2—3. Лісце на доўгіх чаранках у прыкаранёвай разетцы, 3—5 раздзельнае. Сцябловае лісце амаль адсутнічае, маюцца толькі дробныя лісцікі ў месцах разгалінавання сцябла. Кветкі белага, зеленаватага або ружовага колеру, у парасоніках на канцах прамянёў у верхняй частцы сцябла. Вонкавыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — двухполыя. Пялёсткі (іх 5) выемчатыя, з загнутым язычком. Плод — віслаплоднік з кручкаватымі шыпікамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей АзііTaxon: Sanicula europaea L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце ў лясах. Цвіце ў маі—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі, Казахстана, Эстоніі, Вінніцкай вобласці Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Рэліктавы від. Лекавая расліна.

Літаратура  — С. 67—68.

Спасылкі

Sanicula europaea L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Жывыя выкапні Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе