Мікала́й Ян Мануге́віч (;  — ) — суфраган варшаўскі, біскуп сейненскі.

Біяграфія З армянскага шляхецкага роду Манугевічаў.

У 1774—1782 гадах прафесар Замойскай Акадэміі. У 1785 годзе ў Рыме высвечаны на каплана. Быў пробашчам у Касках. У 1809 годзе стаў сябрам варшаўскага капітула, у 1815 годзе — гнезненскай, у 1816 годзе — калегіяльнай у Ловічы. З 27 верасня 1822 года — біскуп тытулярны Тармакускі і суфраган варшаўскі. Сакраваны на біскупа 10 лістапада 1822 года. 19 снежня 1825 года прызначаны сейненскім біскупам (інгрэс адбыўся 9 ліпеня 1826 года). Заснаваў духоўную семінарыю ў Сейнах. 16 мая 1827 года стаў сенатарам Царства Польскага.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці Катэгорыя:Біскупы сейненскія Катэгорыя:Біскупы варшаўскія