Га́нна () — вёска ў Польшчы, на рацэ Ганцы, за 19 км на поўнач ад Уладавы і за 83 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Ганна.

Назва Паводле мясцовага падання, сваю назву вёска атрымала ад імя каралевы і вялікай княгіні Ганны, якая тут спынялася ў час падарожжа на Русь.

Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Ганну датуецца 1546 годам, калі Багдан Багавіцін надаў ёй магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVII стагоддзе Ганна ўвайшла ў склад Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў. У 1739 годзе тут была пабудавана царква, фундаваная ў 1750 годзе Геранімам Фларыянам Радзівілам.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. 20 сакавіка 1821 года расійскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскіRodecki F.B. Obraz jeograficzno-statystyczny Królestwa Polskiego. — Warszawa: Drukarnia Antoniego Gałęzowskiego i Kompanii, 1830.. На 1827 год тут было 73 будынкі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ганну занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ганна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Ганну занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Ганну занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 427 чал.Kraszewski K. Hanna // S. 27. XXI стагоддзе: 2011 год — 719 чал.

Славутасці Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1739)

Галерэя

Спасылкі