Бой за Траган — сутыкненне паміж Лівійскай нацыянальнай арміяй і чадскай узброенай групай у Трагане, якое адбылося 27 снежня 2018 года.
Перадгісторыя Пасля пачатку Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2014 годзе, розныя лівійскія сілы сталі наймаць чадскіх і суданскіх наймітаў. У выніку замежныя ўзброеныя групоўкі ўсё больш актыўна пачалі ўдзельнічаюць у мясцовай палітыцы. Адной з такіх груп стала арганізацыя «Савет ваеннага камандавання для выратавання рэспублікі» (СВКВР), чадская паўстанцкая фракцыя, якая імкнулася зрынуць Ідрыса Дэбі, прэзідэнта і фактычнага прафранцузскага дыктатара Чада з 1990 года.
Бой 27 снежня 2018 года чадскія атрады ажыццявілі нечаканую атаку на лагер 10-й пяхотнай брыгады Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара ў Трагане. Добра падрыхтаваныя баевікі выкарыстоўвалі 10 машын і адну бронемашыну. Першай мэтай нападу стаў штаб лівійцаў, дзе загінуў камандзір батальёна 181-й брыгады падпалкоўнік Халід Масуд Рахома. Памочнік камандзіра гарнізона ЛНА, палкоўнік Джума аль-Табет быў паранены і захоплены ворагам у палон
Аднак войскі гарнізона згуртаваліся і пры падтрымцы мясцовых грамадзянскіх асоб пачалі контратаку. Акрамя аль-Табета, у выніку баёў былі паранены яшчэ дванаццаць салдат. Да сярэдзіны дня, пасля прыблізна двух-трох гадзін бою, замежнікі былі вымушаны адступіць пад моцным агнём, але здолелі ўзяць з 24 да 34 захопленых ваенных машын лівійцаў.
Рэакцыя Розныя палітычныя групоўкі Лівіі, а таксама мясцовыя жыхары асудзілі гэты напад, у той час як «Чадская народная рэвалюцыйная армія» ад імя чадскай апазіцыі заявіла, што ніякія чадыйцы не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.
Наступствы У адказ на напад на гарнізон Трагана ЛНА пачала павялічваць узровень бяспекі ў гэтым раёне, спадзеючыся знайсці і ліквідаваць нападнікаў. Салдаты адсачылі чадыйцаў, якіх яны першапачаткова ідэнтыфікавалі як паўстанцаў альбо бандытаў. Лівійцы паспяхова разграмілі атрад замежных баевікоў. Таксама салдаты 10-й стралковай брыгады вызвалілі 22 закладнікаў у Гадуве. Раней лічылася, што гэтыя людзі былі выкрадзены Ісламскай дзяржавай падчас шэрагу рэйдаў у рэгіёне на працягу кастрычніка і лістапада 2018 года.
2 студзеня 2019 года Халіфа Хафтар накіраваў дадатковыя войскі на поўдзень Лівіі, і ЛНА распачала наступленне для выцяснення варожых сіл, у тым ліку чадскіх апалчэнцаў.
Зноскі
Траган Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Падзеі 27 снежня Катэгорыя:Снежань 2018 года