Капліца Святой Ганны — каталіцкая капліца ў вёсцы Палянах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках на паўночнай ускраіне вёскі. Належыць да парафіі Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Гісторыя Драўляная капліца пад тытулам святой Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 годзе (дата на цагліне падлогі) з фундацыі Амброзія Янкоўскага.

У 2014 годзе была здзейснена ацэнка стану захавання капліцы і падрыхтаваны план замены яе фундаменту. Працы датавала польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праект кансерватарска-будаўнічых прац выканалі Ежы Сталыгін і Мацей Вархоль з Нацыянальнага інстытута спадчыны ў Варшаве.

Замену фундаменту здзейсніла ў 2017 годзе супольнасць рамеснікаў з Ашмянаў пад кіраўніцтвам Генрыка Раманчука з Сувалак (Польшча).

5 кастрычніка 2019 года дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі здзейсніў асвячэнне адноўленай капліцыАдбылося асвячэнне капліцы ў Палянах на Ашмяншчыне.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, вынесеным на фасадзе трохвугольным франтонам на чатырох слупах, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі, паўкруглай люкарнай пад франтонам.

Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах.Ашмяны (капліцы).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Паляны (Жупранскі сельсавет) Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ашмянскага раёна Катэгорыя:1810 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства