Юрый Аляксандравіч Булай (нар. , Брэст) — беларускі інжынер-будаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1964), дацэнт (1964).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 года — асістэнт кафедры будаўнічых канструкцый, дацэнт кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года.
Пражывае ў Мінску.
Творчасць Удзельнічаў у будаўніцтве моста цераз р. Дняпро ў г. Рэчыца (1955), дрэваапрацовачнага камбіната ў Гомелі (1973), торфабрыкетных заводаў у Беларусі (1970—1980).
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры-будаўнікі Беларусі