Мікалай Майсеевіч Бурдзін (нар. , с. Харкіўці, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельбудзе, з 1965 года — кіраўнік брыгады, начальнік аддзела ў Белдзіпрахарчпраме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гармалзавод у Брэсце, помнікі-надмагіллі бацьку першага ў свеце касманаўта Аляксею Іванавічу Гагарыну ў г. Гагарын Смаленскай вобласці і заслужанаму лётчыку СССР, генерал-палкоўніку авіяцыі Сяргею Якаўлевічу Жукоўскаму на Маскоўскіх могілках у Мінску, заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, скульптар Іван Міско).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Члены КПСС