Іван Фёдаравіч Бурлака (, с. Бярозаўка, Краснаградскі раён, Харкаўская вобласць — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1950 годзе. Працаваў у Гомельскім абласным аддзеле па справах архітэктуры, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1968 па 1975 гады — начальнікам архітэктурна-будаўнічага сектара абласных майстэрняў Гомельграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Член КПСС з 1974 года.

Творчасць Асноўныя працы: планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954, з В. С. Бурлака), мікрараёнаў № 1, 2 па Рэчыцкай шашы (1960, 1963), Дом палітасветы (1970—1973) у Гомелі, планіроўка населеных пунктаў калгасаў Брэсцкай вобласці (1957), генпланы Добруша (1957), Рагачова (1960), Чачэрска (1962) Гомельскай вобласці.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Валянцінай Савічнай Бурлака. Меў дачку Алену (у замужжы Жукава).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1945), медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС