Сяргей Іванавіч Пля́шчанка (, ) — вучоны ў галіне зоагігіены, доктар ветэрынарных навук (1972), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Шыраева (Калачэеўскі раён, Варонежская вобласць, Расія). Скончыў тэхнікум і працаваў у сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года ў народным апалчэнні і дзеючай арміі. У 1951 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут і ў 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да дэкана заатэхнічнага факультэта. У 1957 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт. З 1960 года С. І. Пляшчанка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, у 1992—2004 гадах — у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Займаўся пытаннямі гігіены сельскагаспадарчай жывёлы на фермах і прамысловых комплексах, зніжэння іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе, эканоміі водных рэсурсаў, выкарыстоўваемых у тэхналагічных працэсах, барацьбы са шкоднымі насякомымі і інш.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, даведнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага: Передовые приёмы содержания крупного рогатого скота. — Мн., 1970.; Микроклимат и продуктивность животных. — Л., 1976. (разам з І. І. Хахловай); Естественная резистентность организма животных. — Л., 1979. (разам з В. Ц. Сідаравым). Содержание коров на фермах и комплексах. — Минск: Ураджай, 1985 (разам з А. Ф. Трафімавым)

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў PatentDB.ru — база патентов РФ на изобретения и промышленные образцы і рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР».

Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР. З 1974 года ўваходзіў у склад Экспертнага савета і Экспертнай групы жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі навук СССР.

Літаратура — С. 231.

Спасылкі Шецко И. Основатель белорусской школы зоогигиены и экологии // Навуковая інфармацыйна-аналітычная газет «Веды», № 43 (2511) 27 кастрычніка 2014 г. Лилия ИСКРА Экспозиция: Кабинет ученого Сергея Плященко открыли в жодинском краеведческом музее // Жодзінскія навіны ад 27 красавіка 2017 г. Ирина Супранович Грянула война, отодвинув на задний план наши учебные дела // Жодзінскія навіны Плященко, Сергей Иванович (доктор ветеринарных наук; род. 1924) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы біятэхналагічнага факультэта ГДАУ