Альберт Арсеньевіч Васільеў (, Парфёнава, Вашкінскі раён, Валагодская вобласць — )  — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1958 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Архангельска, Яраслаўля, з 1963 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, Белкааппраекце, з 1972 года — у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў у Мінску. Памёр у 2017 годзеMEMORIUM.

Творчасць Асноўныя працы: генпланы Слоніма (1964), Асіповічаў (1965), Каменца (1975), ПДП цэнтра Мікашэвічаў; у аўтарскім калектыве: генпланы Стоўбцаў (1977), доследна-паказальны праект Смалявічаў (1985).

Публікаваў свае вершы ў газетах «Веснік міру», «Сям’я», зборніку «Натхненне». Выдаў зборнік вершаў «Лёгкія цені» (2002; )Легкие тени.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Слоніма Катэгорыя:Архітэктары Асіповічаў Катэгорыя:Архітэктары Каменца Катэгорыя:Архітэктары Мікашэвічаў Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў Катэгорыя:Архітэктары Смалявічаў Катэгорыя:Паэты Беларусі