Я́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Язна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерыцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 15 лістапада 1957 года ў склад Завуццеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вугальнікі, Новае Сяло, Сарочына, Спігальшчына, Хахулькі і Чубарына)Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.. З 3 кастрычніка 1959 года сельсавет у складзе Пліскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малінаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бор-Паляны, Забалацце, Забор’е, Загасцінне, Іст, Красняне, Мядзведзева, Парадні, Прасёлкавічы, Субачава, Фінглясы, Чаркасова і Шыманшчына), таксама ў склад сельсавета з Завуццеўскага сельсавета перададзены 37 населеных пунктаў (Авечкі, Багуцкія, Балаі, Басянкі I, Басянкі II, Басянкі III, Бор, Вугальнікі, Гаравыя I, Гаравыя II, Дворышча, Жарсцвянка, Зямяні I, Зямяні II, Кабакі, Казаневічы, Каралеўскія I, Каралеўскія II, Крошнева, Крошнева I, Новае Сяло, Нямірава, Панцялеева, Паўлавічы, Прасполле, Раздзерка, Сарокі I, Сарокі II, Сарокі-Балаева, Сарочына, Спігальшчына, Фурсы, Хахулькі, Часткі, Чубарына, Шамшуры і Шыманы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.. З 25 снежня 1962 года ў Мёрскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 84 населеныя пункты. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёска Заазерцы, хутары Валатоўкі, Дворышча і ФінглясыРешение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов, 15 чэрвеня 2011 года — вёскі Багуцкія, Ізаіткі, Сапрончыкі і хутар БорРешение Миорского районного Совета депутатов от 15 июня 2011 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов, 20 мая 2016 года — вёска Катавічы і хутар БарбарынаРешение Миорского районного Совета депутатов от 20 мая 2016 г. № 100 Об упразднении и образовании сельских населенных пунктов Миорского района, 16 чэрвеня 2017 года — хутары Мурашчына і РужамполлеРешение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района, 21 снежня 2024 года — вёска Лоншчына і хутар Блошнікі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек, з іх 96,0 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1286 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзісенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе