Іван Мартынавіч Вятрук (нар. , с. , Ананьеўскі павет — , Мінск) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1965). Кандыдат тэхнічных навук (1955).
Біяграфія З 1924 года селькар «Сялянскай газеты». У 1926 годзе па камандзіроўцы гэтай газеты паступіў у Крымскі рабфак у г. СімферопальФомичев, В. Ф. Ветрюк Иван Мартынович — видный специалист Республики Беларусь в области строительных конструкций / В. Ф. Фомичев // Инновации в бетоноведении, строительном производстве и подготовке инженерных кадров: сборник статей по материалам Международной научно-технической конференции, посвященной 100-летию со дня рождения И. Н. Ахвердова и С. С. Атаева, Минск, 9-10 июня 2016 г. : в 2 ч. / Белорусский национальный технический университет; редкол.: Э. И. Батяновский, В. В. Бабицкий. — Минск, 2016. — Ч. 2. — С. 243—244.. Паступіў у Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які скончыў у 1935 годзе. Накіраваны ў Мінск, дзе працаваў інжынерам-канструктарам, брыгадзірам групы праектыроўшчыкаў у Белдзяржпраекце, а з 1938 года кіраўніком Магілёўскага абласнога філіяла «Белдзяржпраекта».
У 1941—1945 гадах працаваў у г. Куйбышаве (Самары) на будаўніцтве абаронных прамбудынкаў ва . Член КПСС з 1945 года. У 1946 годзе па выкліку Саўнаркама БССР Іван Вятрук вярнуўся ў Беларусь для аднаўлення разбураных гарадоў рэспублікі. Быў прызначаны начальнікам праектнага аддзела «Белдзяржпраекта», а ў 1947 годзе — галоўным канструктарам архітэктурных майстэрняў Мінгарвыканкама. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле быў распрацаваны і выкананы першачарговы ансамбль забудовы Ленінскага праспекта і шэраг будынкаў па вуліцах К. Маркса, Кірава, Камсамольскай, карпусы Беларускага політэхнічнага інстытута і іншыя збудаванні.
У 1948 годзе Іван Вятрук перайшоў на навукова-педагагічную працу ў Беларускі політэхнічны інстытут на кафедру будаўнічых канструкцый (з 1977 года кафедра металічных і драўляных канструкцый), застаючыся па сумяшчальніцтве галоўным канструктарам архітэктурных майстэрняў. У 1951 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта, а ў 1955 годзе ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па адной з актуальных тэм буйнапанэльнага домабудавання. Па стане здароўя ў 1980 годзе сышоў з працы.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года. На працягу шэрагу гадоў узначальваў першасную арганізацыю таварыства «Веды» будаўнічага факультэта. Неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі рэктарата БПІ, раённай і гарадской арганізацыяй грамадства «Веды».
Творчасць Браў удзел у распрацоўцы праектаў інструментальнага завода, шаўковага камбіната, гасцініцы, кінатэатра, жылых дамоў (1938—1941) у Магілёве. У паваенныя гады як канструктар удзельнічаў у аднаўленні Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у забудове Ленінскага праспекта, вуліц К. Маркса, Кірава ў Мінску. Праводзіў даследаванні, звязаныя з укараненнем буйнапанэльнага домабудавання ў рэспубліцы (1952—1954).
Аўтар навучальнага дапаможніка «Канструкцыі з дрэва і пластмас» (Мінск, 1968 і 1973), які стаў адным з асноўных для будаўнічых спецыяльнасцей ВНУ краіны.
Пад кіраўніцтвам І. Ветрука у Беларускай ССР праводзіліся важныя навуковыя даследаванні ў вобласці будаўнічых канструкцый з драўніны. Асаблівае месца ў эксперыментальных даследаваннях займалі натурныя выпрабаванні канструкцый. Напрыклад, металадраўляныя крокенныя фермы пралётам 24 м і трохшарнірныя клеядашчаныя аркі спічастага абрысу пралётам 45 м для сховішчаў мінеральных угнаенняў у Салігорску.
З’яўляўся адным з выдатных спецыялістаў Беларускай ССР у вобласці разліку і праектавання будаўнічых канструкцый з драўніны па метадзе гранічных станаў, распрацаваным у СССР.
Узнагароды Узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР за заслугі ў вобласці будаўніцтва і за поспехі ў навуковай працы, а таксама ў падрыхтоўцы і выхаванні інжынерных кадраў для рэспублікі І. Ветруку было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны будаўнік БССР».
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры-будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэскай вобласці Катэгорыя:Члены КПСС