Вера Зіноўеўна Віткіна (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працавала ў Мінскім абласным філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскграмадзянпраекце, з 1978 года — старшы архітэктар у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: комплексы жылля і інтэрнатаў з блокам абслугоўвання па вул. Гагарына ў Барысаве (1973, 1977, у аўтарскім калектыве), праект 2-й чаргі Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ў Мінску (1975), жылы дом з прамтаварнай крамай па вул. Суворава ў Гродне (1976), ТЭА новых тыпавых сельскіх школ з паменшанай напаўняльнасцю класаў, комплекснай серыі сельскіх грамадскіх будынкаў для пасёлкаў з насельніцтвам да 1000 жыхароў (1984).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Гродна