Уладзімір Пятровіч Пярэднеў (, в. Пугачова, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1962). 3 1962 года — у Беларускім НДІ агародніцтва, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года — загадчык аддзела агародніцтва, лабараторыі аграхіміі, аграхіміі і якасці агароднінных культур. Адначасова ў 1976—1980 гадах з’яўляўся экспертам ААН.

Навуковая дзейнасць Даследаваў праблемы інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур. Аўтар прац «Плады і агародніна ў харчаванні чалавека» (1983, у сааўтарстве), «Угнаенне агароднінных культур» (1987), «Агарод без хіміі» (1996, з Я. А. Стальмашком), «Вырошчванне агародніны» (2001, з Л. І. Лявонавай) і інш.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Літаратура Пярэднеў Уладзімір Пятровіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 636.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі