Валерый Раманавіч Собаль (, Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1986), дацэнт (2001), доктар фізіка-матэматычных навук (2006), прафесар (2011).

Біяграфія Скончыў БДУ (1976). 3 1976 года ў Інстытуце фізікі АН Беларусі, навуковы, старшы навуковы, з 2003 года — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і праваднікоў НАН Беларусі. 3 2005 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (аграэнергетычны факультэт, кафедра фізікі, з 2006 года — загадчык кафедры). З 2009 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (фізіка-матэматычны факультэт, кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі) — загадчык кафедры. У 2013—2015 гадах быў дэканам факультэта.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні электрычных, цеплавых, магнітных, трываласных уласцівасцей металаў і матэрыялаў. Навуковыя даследаванні па нізкатэмпературнай электрадынаміцы нармальных металаў і матэрыялаў. Аўтар больш за 120 навуковых працСобаль, Валерый Раманавіч (доктар фізіка-матэматычных навук; нар. 1955).

Літаратура Собаль Валерый Раманавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 638.

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДПУ імя Максіма Танка