Цёмкіна () — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цёмкінскага раёна. Размешчана ва ўсходняй частцы вобласці, за 200 км ад Смаленска. Чыгуначная станцыя на лініі Вязьма — Калуга.

Узнікла як вартавы пост Рыгора Цёмнага на мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскм і Расіяй. (У «Першым пасланні Івана Грознага Курбскаму» згадваецца ваявода Рыгор Цёмны). У сярэдзіне XIX стагоддзя было каля 25 двароў з насельніцтвам 180 чалавек. Да 1917 года ўваходзіла ў склад Юхноўскага павета Смаленскай губерні, з 1922 года — у складзе Вяземскага павета. У 1929—1963 і з 1972 года цэнтр Цёмкінскага раёна. У 1963—1972 гадах — цэнтр Цёмкінскага сельсавета Гжацкага раёна.

Эканоміка Леспрамгас.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Яўген Аркадзьевіч Чканікаў — міністр юстыцыі БССР (1984—1986)

Катэгорыя:Населеныя пункты Цёмкінскага раёна