Е́льнінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельня.

Геаграфія Плошча раёна — 1808,15 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабужскім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўльскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калужскай вобласцю.

На тэрыторыі раёна, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёна цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.

Гісторыя Утварэнне Ельнінскага павета адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе ўтвораны Ельнінскі раён.

Дэмаграфія Колькасць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 1 гарадскае і 10 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча Ельнінскае гарадскае паселішча

Сельскія паселішчы Бабровіцкае сельскае паселішча Каробецкае сельскае паселішча Леанідаўскае сельскае паселішча

Транспарт Праз тэрыторыю раёна праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: Смаленск — Сухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаўль (А101), Новааляксандраўскі (А101) — Спас-Дземенск — Ельня — Пачынак.

Славутасці Царква Маці Божай Ціхвінскай у г. п. Нова-Спаскае Царква Св. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)

Спасылкі

Ельнінскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці