Пясча́нка чаборалістая (Arenaria serpyllifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.
Батанічнае апісанне
Аднагадовая залозіста апушаная кароткімі валаскамі травяністая расліна вышынёй 5—20 см. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце дробнае, супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных паўпарасоніках. Пялёсткаў — 5. Тычынак — 10. Плод — шматнасенная каробачка, якая раскрываецца 6 зубцамі.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі і Паўночнай АфрыкіTaxon: Arenaria serpyllifolia L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на лугах, камяністых россыпах, садах і агародах, пустках, газонах, аблогах, каля дарог. Пустазелле.
Літаратура — С. 324.
Спасылкі
Arenaria serpyllifolia L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Гваздзіковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Новай Зеландыі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе