До́ктаравіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Новыя Доктаравічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Евангелевіцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Евангелевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. У 1929 годзе сельсавет перайменаваны ў Ванелевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Доктаравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ВанелевічыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. 24 мая 1960 года ў склад сельсавета з Грозаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Астравок, Гарнастайла, Навасёлкі і Ужа), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Доктаравічы, сельсавет перайменаваны ў ДоктаравіцкіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 27 студзеня 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя ДоктаравічыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1816 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,6 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1412 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе