Шу́хаўская ве́жа () — воданапорная вежа ў горадзе Канатопе, Украіна. Збудаванне гіпербалоіднай канструкцыі.

Апісанне Металічная канструкцыя, з жалезабетоннай асновай. Форма — аднапалосы гіпербалоід вярчэння. Эфект абяртання дасягаецца 25 парамі металічных вуглавых сцержняў. Аснова — колападобная. Дыяметр — 16 метраў.

Гісторыя Выканана паводле праекта інжынера Уладзіміра Шухава. Пабудавана ў 1929 годзе. Забяспечвала мясцовых жыхароў пітной вадой. Падчас Другой сусветнай вайны была пашкоджана. У 1980 годзе з вежы знялі бак і сталі выкарыстоўваць у якасці тэлевізійнай. Па стане на 2018 год знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе рэстаўрацыі.

З’яўляецца аб’ектам індустрыяльнага турызму.

Літаратура Металлические конструкции академика В. Г. Шухова: Сборник статей / Под ред. В. П. Мишина. — М., 1990.

Спасылкі

Про конотопский трамвай, башню и базар…

Катэгорыя:Канатоп Катэгорыя:Воданапорныя вежы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Украіны Катэгорыя:Славутасці Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:1929 год ва Украіне