Уладзімір Мікалаевіч Гапонаў (, Данецк) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях у Петрапаўлаўску-Камчацкім, дзе запраектаваў клуб з залай на 400 месцаў, заводакіраўніцтва, помнік экіпажу падводнай лодкі Л-16. З 1972 года — кіраўнік групы архітэктараў, начальнік майстэрні ў Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Член КПСС з 1971 года.

Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП зон адпачынку на заходнім беразе Заслаўскага вадасховішча (1973), «Вяснянка» ў раёне Астрашыцкага Гарадка (1975).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Члены КПСС