Аляксандр Вацлававіч Гедройц (,  — 28 жніўня 1999, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Арла (1959—1969). З 1969 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць За гады працы ў Арле выканаў праекты генпланаў раённых цэнтраў Арлоўскай вобласці, праект будынка . Як сааўтар удзельнічаў у распрацоўцы жылога раёна Арлоўскага сталепракатнага завода і праектаў цяплічных камбінатаў у Крыме, Краснадарскім краі, Маскоўскай вобласці.

Асноўныя працы ў Беларусі: жылыя пасёлкі Ударнае, Велікаборскі, Колкі саўгасаў Гомельскай вобласці, саўгаса камбіната «Мір» Баранавіцкага раёна, саўгасаў «Беларускі» Пыталаўскага і «Дружба» Остраўскага раёнаў Пскоўскай вобласці (1969—1987).

Узнагароды Узнагароджаны трыма бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за праектаванне сельскіх населеных пунктаў.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары СССР