Фелісьен Кабуга (; ) — руандыйскі бізнесмен, ваенны злачынца, адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.

Біяграфія Нарадзіўся ў руандыйскім горадзе Муніга. Нажыў багацце, валодаючы некалькімі чайнымі плантацыямі. З юнацтва быў звязаны э экстремістамі хуту.

У 1994 годзе быў кіраўніком «Свабоднага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», якое распаўсюджвала заклікі да забойстваў тутсі. Ён узначальваў і Фонд нацыянальнай абароны, які збіраў сродкі на куплю зброі для баявых атрадаў. Ахвярамі генацыду сталі ад васьмісот тысяч да мільёна чалавек.

У ліпені 1994 года паспрабаваў знайсці прытулак у Швейцарыі, але быў высланы ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга. У 1997 годзе яго бачылі ў кенійскай сталіцы Найробі, дзе, як паведамляла RFI, двойчы беспаспяхова спрабавалі затрымаць.

Затым ён жыў у Францыі, у ваколіцах Парыжа з падробнымі дакументамі і знаходзіўся ў міжнародным вышуку больш за 20 гадоў. 16 мая 2020 года затрыманы французскай паліцыяй у выніку спецыяльнай аперацыі. Паколькі праца Міжнароднага трыбунала ў справе Руанды была завершана ў 2015 годзе, справу Кабугі разглядаў Міжнародны рэшткавы механізм крымінальных трыбуналаў.

Суд у 2023 годзе прызнаў, што Кабуга не можа несці крымінальную адказнасць з-за цяжкага стану здароўя і старэчай дэменцыі, працэс быў фактычна спынены.

Памёр 16 мая 2026 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Руанды Катэгорыя:Генацыд у Руандзе Катэгорыя:Ваенныя злачынцы