Кіеўскі сталічны ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі — украінская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці горада Кіева і падпарадкоўваецца Кіеўскаму гарадскому савету.
Гісторыя 1874 год — адкрыты педагагічныя курсы ўдасканалення настаўнікаў пачатковых народных вучылішчаў Кіеўскай навучальнай акругі; 1919 год — у Кіеве пачаў працу педагагічны інстытут імя Б. Д. Грынчэнкі, пасля рэфармаваны ў Кіеўскія педагагічныя курсы імя Б. Д. Грынчэнкі; 1922 год — створаны Вышэйшыя трохгадовыя педагагічныя курсы імя Б. Д. Грынчэнкі шляхам аб’яднання Педагагічных курсаў імя Б. Д. Грынчэнкі з Педагагічнымі курсамі імя К. Д. Ушынскага; 1939 год — заснаваны Кіеўскі гарадскі інстытут удасканалення настаўнікаў; 1963 год — створана Кіеўскае гарадское педагагічнае вучылішча; 1991 год — на базе Кіеўскага гарадскога і абласнога інстытутаў удасканалення настаўнікаў створаны Кіеўскі міжрэгіянальны інстытут удасканалення настаўнікаў; 2002 год — Кіеўскі міжрэгіянальны інстытут удасканалення настаўнікаў імя Б. Д. Грынчэнкі рэарганізаваны ў Кіеўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт імя Б. Д. Грынчэнкі; 2009 год — рашэннем Кіеўскага гарадскога савета Кіеўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт імя Б. Д. Грынчэнкі перайменаваны ў Кіеўскі ўніверсітэт імя Барыса Грынчэнкі; 2010 год — універсітэт увайшоў у рэйтынг 200 лепшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны; 2022 год — універсітэт аб'яднаны з Кіеўскай акадэміяй мастацтваў і атрымаў новую назву.
Структура Інстытут журналістыкі; Інстытут мастацтваў; Інстытут філалогіі; Інстытут паслядыпломнай адукацыі; Гісторыка-філасофскі факультэт; Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання; Факультэт права і міжнародных адносін; Факультэт здароўя, фізічнага выхавання і спорту; Прафесійны каледж «Універсум».
Спасылкі Афіцыйны сайт універсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:1874 год ва Украіне Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы