Паце́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пацейкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бабаўнянскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкавання Капыльскага пассавета — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. У 1976 годзе скасаваны пасёлак ПнівадаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)., 24 лютага 2017 года — вёска Пнівада і пасёлак ЛевановаРешение Копыльского районного Совета депутатов от 24 февраля 2017 г. № 133 Об упразднении деревни Пнивода и поселка Леоново Потейковского сельсовета Копыльского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1277 чалавек, з іх 94,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 992 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе