Новасакольніцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўдні Пскоўскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Новасакольнікі.

Геаграфія Плошча 1616 км². Асноўныя рэкі — Насва, Вялікі Удрай, Смердзель, Малы Удрай. За 4 км на поўнач ад возера Вялікі Вяз, знаходзіцца выток ракі Вялікая.

Гісторыя Раён утвораны 24 ліпеня 1927 года ў складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградскай вобласці, з 1929 года — у складзе Заходняй вобласці, з 1935 года — Калінінскай вобласці, з 1944-га — Велікалуцкай вобласці і, нарэшце, з 1957 года — у складзе Пскоўскай вобласці.

Вядомыя асобы Валянцін Уладзіміравіч Мураўёў (нар. 1938) — беларускі радыёфізік.

Катэгорыя:Раёны Пскоўскай вобласці