Віцебскі абласны Савет дэпутатаў () — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў — 4 гады.
Склад
Апошнія выбары ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Было абрана 60 дэпутатаў, 58 беспартыйных і 2 ад Камуністычнай партыі Беларусі. Партыя Колькасць месцаў Беспартыйныя 58 Камуністычная партыя Беларусі 2
Спасылкі
Катэгорыя:Абласныя саветы Беларусі Катэгорыя:Віцебская вобласць Катэгорыя:Арганізацыі Віцебска