Караткано́жка перыстая (Brachypodium pinnatum) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй да 100—125 см, з доўгім паўзучым, укрытым лускавінкамі карэнішчам і моцным голым, апушаным у вузлах сцяблом. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае, апушанае. Суквецце — колас. Кветкавыя каласкі жоўта-зялёнага колеру, з 8—24 кветак. Ніжняя кветкавая лускавінка з моцным асцюком даўжынёй 3—4,5 мм. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)Taxon: Brachypodium pinnatum (L.) P.Beauv. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Заносны від у іншых рэгіёнах.
Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Данецкай вобласці Украіны.
Літаратура — С. 490—491.
Спасылкі
Brachypodium pinnatum (L.) P.Beauv. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1812 годзе