Кузьма Чурыла (, ; , в. Круты Бераг, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — , Гданьск, Польшча) — мастак, гравёр, майстар станкавага жывапісу і графікі.

Біяграфія Нарадзіўся года ў беларускай праваслаўнай сям’і Эльжбеты і Канстанціна Чурылаў. Меў двух братоў.

Пасля школы, скончыўшы Нясвіжскую гімназію, марыў далей развіваць свае мастацкія здольнасці, але мусіў адвучыцца ў Ровенскай польскай гімназіі, якую скончыў у 1929 г. Пасля паступіў на факультэт выяўленчага мастацтва ва універсітэце імя Стэфана Баторыя, дзе навучаўся пяць гадоў. Адначасова там навучаліся яго сябры-беларусы: Леў Дабжынскі, Міхась Сяўрук.

На факультэце выяўленчага мастацтва навучалі прафесары: Ежы Гопэн — графіка; Фердынанд Рушчыц, Людамір Сляндзінскі і Аляксандр Штурман — жывапіс, малюнак; Бенедыкт Кубіцкі — партрэтны жывапіс; Баляслаў Балзукевіч  — скульптура; Юльюш Клос і Людвік Сакалоўскі — архітэктура; Марыян Маралёўскі — гісторыя мастацтва; Ян Булгак  — фатаграфія.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1936 г. Кузьма атрымаў дзяржаўную стыпендыю з Фонда нацыянальнай культуры, што дазволіла паехаць на стажыроўку на радзіму неакласіцызму ў Італію і Францыю.

Прымаў удзел у падпісцы віленскай графікі, зладжанай віленскай газетай «Słowo» ў 1934—1935, 1937, 1939 гадах. Аздобіў часопіс «Маладая Беларусь».

Адзін з членаў-заснавальнікаў «Групы Віленскай». Як член Віленскага таварыства мастакоў (). экспанаваў свае творы на выставах: у Варшаве (1937) і Вільні (1939, 1940, 1941)..

У 1937 годзе ажаніўся з сястрой свайго сябра Ідэльфонса Гоўвальта () Вандай.

У 1939 годзе вярнуўся ў Вільню. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў школе для дарослых у Вільні. У першай палове 1941 года быў звольнены са школьнай пасады і пераехаў у вёску каля Вільні. Вядома, што ў 1945 годзе сям’я Чурылаў жыла ў Познані. З 1946 года Кузьма выкладаў пры кафедры графікі на факультэце выяўленчага мастацтва Універсітэта імя Каперніка ў Торуні.

У 1949 годзе Кузьма лекаваў хворыя лёгкія ў Гданьску, дзе пасля аперацыі ён заўчасна памёр і быў пахаваны на гарадскіх Ваенных могілках.. У 1951 г. у Быдгашчы і Торуні адбылася пасмяротная выстаўка жывапісу і графікі Кузьмы Чурылы, якая складалася з 127 твораў. Таксама быў выдадзены каталог з уступным словам кіраўніка кафедры графікі Універсітэту імя Каперніка Ежы Гапена. Апроч малявання карцін мастак займаўся дэкорам мосту ў Торуні, а таксама храмавым аздабленнем. Ва ўсіх анкетах, якія яму даводзілася запаўняць у жыцці, ён пазначаў: беларус паводле нацыянальнасці, праваслаўны паводле веравызнання, родная мова — беларуская.

Сям’я Жонка: Ванда Гоўвальт () (нар. 1914, Вільня — ?) — асістэнтка кафедры графікі ўніверсітэта ў Торуні.. Дзеці: сын Марк (нар. 1943, Вільня) і дачка Ірэна.

Творы Дзясяткі прац мастака захоўваюцца ў музеях Вільні, Торуні, Варшавы, а таксама ў прыватных калекцыянераў і дзяцей мастака, якія жывуць у Польшчы.

«Аўтапартрэт». Літоўскі мастацкі музей у Вільні. «Купальшчыцы». 1935. Алей, палатно; 78 x 100 cm.; на адвароце пацверджанне аўтэнтычнасці сына мастака Марка Чурылы (). Прыватны збор. «Кампазіцыя». 1936. Алей, палатно; 182 × 226 cm.; Дыпломная праца. «Літоўскі мастацкі фонд».. Выстава: «Болей чым хараство: Выявы жанчын у зборах адвакатскай канторы LAWIN», 12 кастрычніка — 11 лістапада 2012, Нацыянальная мастацкая галерэя, Вільня ) «Партрэт віцэ-бурмістра Вільні Вітольда Чыжа (Альгерд Бульба)». Літоўскі Нацыянальны мастацкі музей у Вільні. «Партрэт Томаша Гадзішэўскага». Музей Акруговы ў Торуні. «Вясна». 1946, алей, фанера; 50,5 x 42 cm., Подпіс: Koźma Czuryło. На адвароце этыкетка выстаўкі Салёну Выяўленчага мастацтва ZPAP у Познані з 15.10.1946. Прыватны збор. «Капанне бульбы». 1936. (120 х 152). Прыватны збор. «Дрэва з відам на Вільню». 1934, мяккі лак; 175 x 210. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu. «Від на Вільню з вуліцы Субач». 1934, мяккі лак; 200 x 263. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu. «Лета (краявід з сцэнай фігуральнай)». 1935, аквафортэ; 200 x 312. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu. «Ля студні». 1937, аловак, аквафортэ, папера; 33 x 38 cm.; подпіс і дата алоўкам «Koźma Czuryło 1937». Прыватны збор. «Сцэна жанравая ля возера». 1938, аквацінта, аквафортэ; 235 x 300. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu. «Воз сена». 19..?, аквафортэ, сухая ігла; 24,2 x 31 cm.; подпіс алоўкам: «Koźma Czuryło», «Wóz siana»; на адвароце этыкетка « P.P. DESA Warszawa i pieczęć P.P. DESA Katowice». «Старыя ліпы». 1939, сухая ігла, аквафортэ; 336 x 250. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu.

Літаратура . . . Uczestnikami tej wystawy byli: G. Andrejew, P. Bukowska, K. Czuryło, M. Dobnak, L. Dobrzyński, W. Dremo, R.Gintyłłówna, T. Godziszewski, L. Kosmulski, J. Kowalska, E.Kuczyński, H. Milewska, A. Popławski, A. Romanowiczowa, W. Romanowicz, M. Siewruk, K. Wróblewska, O.Żukowska. . Katalog wystawy (Muzeum Okręgowe ; Toruń ; 1996). .

.

Спасылкі Каталог аўкцыёна. Sopocki Dom Aukcyjny Каталог аўкцыёна. Artinfo.pl Sp. z o.o. ul. Dzielna 3 00-162 Warszawa. Універсітэцкая бібліятэка ў Торуні. Biblioteka Uniwersytecka w Toruniu. . Музей Акруговы ў Торуні. Muzeum Okregowe w Toruńiu. . Куяўска-Паморска Лічбавая Бібліятэка. Kujawsko-Pomorska Biblioteka Cyfrowa «Літоўскі мастацкі фонд» ў Вільні. «Lietuvos dailės fondas» Нацыянальная галярэя выяўленчага мастацтва Літвы. Lietuvos Nacionalinė dailės galerija.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта