Ілья Цюніс (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», у 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Смаргоні». У 2014 годзе перайшоў у «Гарадзею», але не здолеў завацавацца ў складзе. У ліпені 2015 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю».

Сезон 2016 пачаў у Другой лізе ў складзе «Нёмана-Агра», а летам адправіўся ў клуб «Дынама» (Вране) з Першай лігі Сербіі. 2017 год правёў у другім дывізіёне Літвы ў складзе «Пакруойіса». У 2018 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 годаТюнис, Кравчук и Федосенко покинули «Ошмяны-БГУФК» і неўзабаве далучыўся да першалігавай «Оршы», дзе пераважна выхадзіў на замену.

У сезоне 2020 года стаў выступаць за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў ліпені 2021 года перабраўся ва «Узду». У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў». Гуляў у камандзе да канца сезона 2023.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Вране Катэгорыя:Ігракі ФК Пакруойіс Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы