Слабада-Кучы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Слабада-Кучынка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старыцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пукаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета са скасаванага Старакапыльскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына, Мельнічкі, Мірава, Руднічкі), з Пясочанскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Крыніца, Ліпнікі і Свінка), са складу сельсавета ў склад зноў утворанага Капыльскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Асавец і Падгорцы)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 9 жніўня 1960 года рашэнне аб перадачы трох населеных пунктаў Пясочанскага сельсавета было адмененаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. 8 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пясочанскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Ганчароўка, Калінаўка, Крыніца, Ліпнікі, Малінаўка, Пясочнае, Рулёва, Свінка і Шамы), адначасова ў склад Бабаўнянскага сельсавета з Кучына-Слабодскага сельсавета былі перададзены 5 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына і Руднічкі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. У 1976 годзе скасаваны вёска Купалле і пасёлак РогРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)., 17 чэрвеня 1983 года — пасёлак РулёваРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).. 30 сакавіка 2016 года ў склад Бабаўнянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (аграгарадок Пясочнае, вёскі Вялешына 1, Калінаўка 2, Лугавая, Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка), адначасова ў склад сельсавета з Капыльскага сельсавета перададзены пасёлак АндросаўшчынаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 2825 чалавек, з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1701 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе