Станіслаў Віктаравіч Ма́рцэлеў (, в. Шарыбаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі гісторык культуры. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1980), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў у 1950 годзе БДУ і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. 3 1953 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела, з 1965 года загадчык аддзела культуры. У 1976—1994 гадах дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—1991 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». 3 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 галоўны навуковы супрацоўнік ІМЭФ. 3 1996 года старшыня праўлення Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1976 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1980 гадах.
Навуковая дзейнасць Даследаваў праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны гісторыі зараджэння ў Беларусі партыйна-савецкага друку, яго развіццю і ролі ў жыцці народа, гістарычнаму досведу і заканамернасцям развіцця беларускай культуры паслякастрычніцкага перыяду.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій.
Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1 — 7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія БССР 1990), галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971, 1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), «Знак Пашаны» (1962), медалямі. Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Творы Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967. На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг. Мн., 1972. К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974. Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978. Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
Літаратура
Спасылкі Памяцi вучонага. МАРЦЭЛЕЎ Станіслаў Віктаравіч Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Гісторыкі культуры Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Культуролагі Беларусі