Тувэ Сцюрке (; нар. 19 лістапада 1992, Умеа, Швецыя) — шведская спявачка і аўтар песень. Яна заваявала папулярнасць як удзельніца конкурсу «Шведскі ідал 2009», заняўшы трэцяе месца. Пасля шоу яна пачала сольную кар’еру ў электрапопе. Cвой дэбютны альбом «Tove Styrke» выпусціла ў 2010 годзе. «The New York Post» уключыў Сцюрке ў свой спіс «10 артыстаў, якіх трэба ведаць у 2011 годзе». У 2014 годзе яна выпускае EP «Borderline», а ўжо ў наступным, 2015 годзе, яна выпусціла свой другі LP — «Kiddo». Праз тры гады, у 2018 годзе, выходзіць трэці альбом спявачкі — «Sway».

Дыскаграфія Студыйныя альбомы Tove Styrke (2010) Kiddo (2015) Sway (2018) Hard (2022)

Міні-альбомы

Borderline (2014) Så mycket bättre 2020 – Tolkningarna (2020)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі