Жытомірскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а затым — Валынскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала з рознымі межамі з 1471 па 1923 год. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жытомір.

Гісторыя Утвораны вялікім князем літоўскім Казімірам на аснове заходняй часткі зямель Кіеўскага княства ў 1471 годзе. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1795 годзе павет нанова ўтвораны ў складзе Валынскага намесніцтва. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Валынскай губерні. У 1923 годзе павет быў скасаваны, на яго тэрыторыі быў утвораны Жытомірскі раён УССР.

Этнічны склад Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 433 859 чалавек, у тым ліку ў Жытоміры — 65 895 чалавек.

Нацыянальны склад па перапісу 1897 года: украінцы (маларосы) — 270 729 чалавек (62,4 %); яўрэі — 61 963 чалавек (14,3 %); немцы — 46 922 чалавек (10,8 %); рускія (велікаросы) — 25 583 чалавек (5,9 %); палякі — 24 678 чалавек (5,7 %).

Літаратура Житомир // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

Катэгорыя:Паветы Валынскай губерні Катэгорыя:Кіеўскае ваяводства Катэгорыя:Жытомірскі павет