Царква Святога Яна () — лютэранская царква ў Тарту, Эстонія. Адзін з яскравых прыкладаў цаглянай готыкі ў Паўночнай Еўропе. У царкве захаваліся больш за 1 000 унікальных для еўрапейскага мастацтва тэракотавых фігур.

Гісторыя Археалагічныя раскопкі паказваюць, што на месцы царквы Святога Яна існавала ў XII стагоддзі драўляная царква. Сучасная царква была заснавана ў XIV стагоддзі і спачатку была каталіцкай. Будынак моцна пацярпеў падчас Лівонскай і Вялікай Паўночнай войнаў, пасля чаго неаднаразова рэстаўраваўся і дабудоўваўся цягам XVIII—пачатку XX стагоддзяў. Падчас Другой сусветнай вайны царква згарэла падчас бамбарзіроўкі Тарту 26 жніўня 1944 года. Рэстаўрацыю пачалі праводзіць толькі ў 1989 годзе і ўрачыста адкрылі адбудаваную царкву 29 чэрвеня 2005 года.

Турызм Царква Святога Яна з’яўляецца крайнім паўночна-ўсходнім пунктам Еўрапейскага шляху цаглянай готыкі.

Галерэя

Літаратура Kaur Alttoa: Die Johanniskirche in Tartu/Dorpat. Tallinn 1994

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Храмы Тарту Катэгорыя:Лютэранскія храмы Эстоніі Катэгорыя:Храмы святога Яна Хрысціцеля Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Эстоніі Катэгорыя:З’явіліся ў XIV стагоддзі