Та́ртуская ратуша () — адміністрацыйны будынак у Тарту, Эстонія, месца знаходжання гарадской адміністрацыі. Размешчана на Ратушнай плошчы ў Старым горадзе.
Гісторыя У 1730 годзе быў пабудаваны драўляны будынак ратушы, які згарэў у пажары 1775 года. Сучасны будынак будаваўся ў 1782—1789 гадах паводле праекта архітэктара Ёгана Генрыха Барталамеуса Вальтэра. У правым крыле цокальнага паверху знаходзілася важніца, цокальныя памяшканні і сутарэнне заняла турма. На верхніх паверхах размесціўся магістрат.
Спасылкі
Тартуская ратуша
Катэгорыя:Славутасці Тарту Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Тарту Катэгорыя:З’явіліся ў 1789 годзе Катэгорыя:1789 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Эстоніі Катэгорыя:Ратушы Эстоніі