Свірстрой () — пасёлак гарадскога тыпу ў Ладзейнапольскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт Свірстройскага гарадскога паселішча. Населены пункт узнік у сувязі з будаўніцтвам Ніжнясвірскай ГЭС (пачата ў 1927 годзе). Збудаванне станцыі вялося з прыцягненнем зняволеных папраўчых лагераў («Свірлаг»). Пасёлак размешчаны ў паўночнай частцы раёна на аўтадарозе А215 (Ладзейнае Поле — Брын-Навалак). За 16 км ад г.Ладзейнае Поле.

Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Янега на лініі Волхаўстрой I — Петразаводск — 5 км.

Пасёлак знаходзіцца на левым беразе ракі Свір у месцы ўпадзення ў яе ракі Мунгала.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Ленінградскай вобласці