Су́шаніца багнавая, сушаніца балотная — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—20Gnaphalium uliginosum L. — Сушеница топяная, сушеница болотная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения см. Каранёвая сістэма мае глыбіню да 18 см. Сцябло пераважна раскідзіста-галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Кветкі ў дробных жаўтавата-белых кошыках, сабраных клубочкамі ў шчыльныя галоўчатыя суквецці і абкружаных даўжэйшым за іх лісцем. Краявыя кветкі песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя і двухполыя. Плод — сямянка з чубком.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), Паўночнай АмерыкіTaxon: Gnaphalium uliginosum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках, камяністых россыпах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пашах і агародах, аблогах, пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Ахоўваецца на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны. Від быў занесены ў Чырвоную кнігу Саратаўскай вобласці Расіі (1996)Красная книга Саратовской области: Растения, грибы, лишайники. Животные. / Комитет охраны окружающей среды и природных ресурсов Саратовской области. — Саратов: Регион. Приволж. изд-во «Детская книга», 1996. — 264 с. —5000 экз. — ISBN 5-8270-0177-5.
Гаспадарчае значэнне Лекавая расліна. Пустазелле на пасевах пераважна азімых культур.
Літаратура
Спасылкі
Gnaphalium uliginosum L. // ИАС «ООПТ России» Gnaphalium uliginosum L. — Сушеница топяная, сушеница болотная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе