Максім Аляксандравіч Клімянок (, Ніжнія Жары, Брагінскі раён — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія У маі 1924 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас вярнуўся ў родную вёску. У 1928 годзе выбраны старшынёй калгаса імя Кірава, затым калгаса «Рухавік рэвалюцыі» Брагінскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам партызанскага атрада, потым партызанскай брыгады імя Калініна.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1945—1953 гадах быў на гаспадарчай рабоце. Працаваў старшынёй Мёрскага райвыканкама. Пасля заканчэння Горацкай школы аграномаў загадваў Глыбоцкім райсельгасаддзелам.

У 1953—1971 гадах кіраваў калгасам імя Чапаева Глыбоцкага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з вядучых у рэгіёне.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. А. Клімянок у 1966 годзе удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах.

З 1971 года на пенсіі.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966) Залаты медаль «Серп і молат» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Літаратура Клименок Максим Александрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 115.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні Мёрскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў