Дом Казлоўскага — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Галоўны падоўжаны фасад выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай (№ 46), кароткі — на вул. Лепяшынскага (№ 18)Некаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г.Магілёва.

Трохпавярховы неатынкаваны будынак з чырвонай цэглы, пабудаваны ў пачатку XX ст. Належыў Казлоўскаму. У 1919—1924 гг. тут была кандытарская, крама газіраванай вады і арцель «Чырвоная швяя». У пасляваенныя часы выкарыстоўваўся як жылы, на першым паверсе размяшчалася крама сельскагаспадарчых тавараў. Сучаснае выкарыстанне — жылы, з гандлёвамі кропкамі, прыватнай цырульняй «Венера», крамай сувеніраў «Аркада».

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лепяшынскага (Магілёў) Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі