Дом Магітсона — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 20.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы XIX ст. як жылы дом. Будынак цагляны, трохпавярховы, атынкаваны. Належыў А. Магітсону. У 1912 годзе ён трымаў тут вінна-гастранамічную краму. Яшчэ ў будынку размяшчалася вялікая крама музычных інструментаў і нот А. Сыркіна, на другім паверсе — грамадская бібліятэка Ц. Сыркінай, на трэцім — прыватная жаночая гімназія сп. Касовіч.
У 1990—2000 гг. заняты пад магазіны Цэнтррайхарчгандлю, пазней тут размясцілася аптэка «Зялёны ліст», гандлёвыя ўстановы, жылыя кватэрыНекаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі