Андрэй Лявонцьевіч Сямёнаў (; — ) — вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Юрэнева Вяземскага павета Смаленскай губерні (сучасны Вяземскі раён Смаленскай вобласці Расіі). У 1925 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія). Працаваў у навукова-даследчых установа РСФСР і БССР. З 1950 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства на пасадзе загадчыка аддзела селекцыі, з 1956 года — аддзела шматгадовых траў, у 1964—1975 гадах — аддзела канюшыны.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па селекцыі і насенняводству шматгадовых траў. Займаўся распрацоўкай методыкі селекцыі траў на аснове біятыпічнага адбору. Сааўтар шэрагу сартоў люцэрны пасяўной, канюшыны, аўсяніцы лугавой, купкоўкі зборнай, райграсу і інш.
Сярод апублікаваных прац: Семеноводство многолетних трав. 2 изд. — Мн., 1975. (разам з К. С. Уласавай).
Літаратура
Спасылкі Беларусь у інфармацыйнай прасторы. Беларускі каляндар. 2020. Студзень. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вяземскім раёне (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Аграномы Беларусі